Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Удзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” Літаратурныя хвілінкі “Пра дарагое і роднае”

Удзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” Літаратурныя хвілінкі “Пра дарагое і роднае”

Філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Наведвальнікі бібліятэкі, а таксама вучні 2-х класаў ДУА“СШ №6 г.Ліды імя М.Б.Куканенкі” на літаратурных хвілінках “Пра дарагое і роднае” пазнаёміліся і пачыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі беларускія загадкі, пачулі прыказкі і прымаўкі, якія адлюстроўваюць мудрасць і душу беларускага народа. Гартаючы кнігі, даведаліся пра самае дарагое і каштоўнае для чалавека, гэта – сям’я, блізкія людзі, сябры, любоў да роднай прыроды, Радзімы, роднага краю. Удзельнікаў акцыі прызвалі паважаць роднае слова, чытаць беларускія кнігі і больш размаўляць на беларускай мове.

#ДзеньРоднагаСвайго

Обсуждение закрыто.