Падарожжа-гульня “Ад А да Я – краіна мая”

2 ліпеня, у рамках абласной міжведамаснай праграмы “Забота”, у філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”, выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА “СШ № 8 г. Ліды імя В. Ф. Казакова” адправіліся ў падарожжа-гульню “Ад А да Я – краіна мая”, прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рабятам растлумачылі, чаму менавіта 3 ліпеня адзначаеццаДзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Расказалі, што любоў да сваёй краіны праяўляецца праз вывучэнне яе гісторыі, захаванне культуры і традыцый народа, праяўленне гонару за дзяржаўныя дасягненні і падзяку за мірнае неба. Дзеці паразважалі над значэннемслова “патрыёт”. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства адправіліся па станцыях “Карта Беларусі”,“Сімвалы”, “Беларуская прырода”, “Кніжная Беларусь”.



#ГоржусьБеларусь











