Праект «Сям’я і кніга аб’яднаныя чытаннем»

1. Дата правядзення: 2018-2024 год.

2. Арганізацыя, якая прадстаўляе праект – Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” (г. Ліда, вул. Я. Купалы, 1).

3. Распрацоўшчык праекта – аддзел бібліятэчнага маркетынгу Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

4. Абгрунтаванне праекта:

Праблема дзіцячага чытання хвалюе педагогаў і грамадскасць у многіх краінах свету. У нашай краіне гэта – адна з найбольш актуальных дзяржаўных праблем, звязаная з развіццём і захаваннем нацыянальнай культуры. Асабліва трывожыць тое, што адсутнічае цікавасць да чытання і літаратуры ў дзяцей і падлеткаў, як самай дынамічнай сацыяльнай групы і самай актыўнай катэгорыі чытачоў, у якіх павінна быць неабходнасць у новых ведах. У наш час у кніг з’явіліся сур’ёзныя канкурэнты, найперш –кіно, Інтэрнет, вучань атрымаў шырокія магчымасці быць далучаным да найноўшых ведаў па-за межамі школы. Чытанне, па вобразным выказванні Янкі Брыля, – “праца і свята”. Яно патрабуе вялікага напружання, як і любая праца. Чытанне дапамагае павысіць эрудыцыю, павялічыць слоўнікавы запас, атрымаць задавальненне і паразважаць над праблемай.

У Расіі існуе Нацыянальная праграма “Продвижение и развитие чтения”. Адна з яе задач “стварэнне станоўчых і прывабных узораў чалавека-чытача”. Існуе міжнародны праект “Чытанне без межаў”. Ініцыятарамі яго сталі выкладчыкі з Вялікабрытаніі. У Беларусі набіраюць папулярнасць праекты і акцыі ў падтрымку чытання. Бібліятэкі і перыядычныя выданні Беларусі праводзяць вялікую працу па прапагандзе кнігі, чытання. Арганізоўваюць мерапрыемствы: прэзентацыі новых кніг, літаратурныя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі. Ва ўсе часы цікавасць да кнігі нараджалася ў сям’і. Толькі у саюзе з бацькамі, магчыма гарманічнае, эфектыўнае далучэнне да чытання дзяцей і падлеткаў. На ўзаемадзеянне бібліятэкі з сям’ёй ускладаюцца вялікія надзеі.

Менавіта бібліятэка выступае пасрэднікам паміж друкаваным словам і чытачом, своеасаблівым культурным і духоўным асяроддзем у сваёй мясцовасці. З гэтай мэтай Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка распрацавала мэтавы бібліятэчны праект “Сям’я і кніга аб’яднаныя чытаннем”.

5. Мэта праекта – далучэнне да бібліятэкі і чытання дзяцей і падлеткаў у саюзе з бацькамі, распаўсюджанне традыцый сямейнага чытання.

 6. Задачы праекта:

  • стварэнне спрыяльных умоў для чытацкага развіцця асобы дзіцяці і арганізацыя змястоўнага вольнага часу юных наведвальнікаў;
  • прывіццё любові да кнігі як аднаго з самых старажытных светачаў навукі, мастацтва і культуры;
  • прыцягненне да бібліятэкі і чытання нечытаючых і малачытаючых колаў чытачоў, асабліва дзяцей, якія маюць патрэбу ў асобым псіхолога-педагагічным падыходзе, карэкцыі дэвіянтных паводзін, далучэнне да заняткаў і бацькоў;
  • фарміраванне станоўчага чытацкага інтарэсу, дастойнай увагі да літаратуры, асобы пісьменніка, прапаганда нацыянальнай культуры, роднай мовы, традыцый;
  • развіццё інфармацыйнай культуры асобы, выхаванне беражлівых адносін да кнігі і ўменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі;
  • выхаванне ў дзяцей і падлеткаў высокіх маральных якасцей, пачуцця любові да прыгожага, высакароднага; развіццё творчых навыкаў дзяцей, жадання падзяліцца ўражаннямі ад прачытанай кнігі, заахвочванне да ўдзелу ў мерапрыемствах;
  • прыцягненне да працы з імі творчай інтэлегенцыі.

7. Удзельнікі праекту: праект накіраваны на рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў бібліятэкі:

  • дзеці-дашкольнікі;
  • школьнікі малодшых класаў;
  • школьнікі сярэдняга ўзросту да 15 гадоў;
  • дзеці і падлеткі з абмежаванымі магчымасцямі;
  • дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
  • бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей.

 8. Чакаемыя вынікі ад рэалізацыі праекту:

    • папаўненне бібліятэчнага фонду лепшымі ўзорамі мастацкай і змястоўнай пазнавальнай літаратуры;
    • пашырэнне кола чытачоў і колькасці наведвальнікаў;
    • выхаванне высокаадукаванай асобы дзіцяці, пашырэнне яго кругагляду;
    • фарміраванне станоўчага іміджу бібліятэкі;
    • умацаванне творчых партнёрскіх сувязяў бібліятэкі з установамі адукацыі і дадатковага выхавання, культустановамі, грамадскімі арганізацыямі;
    • умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Лідскай гарадской дзіцячай бібліятэкі.
 

 

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У РАМКАХ ПРАЕКТА “СЯМ’Я І КНІГА АБ’ЯДНАНЫЯ ЧЫТАННЕМ” НА 2024 ГОД