Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Шах, С.М. Дзівосы казачных краін : вянкі санетаў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Соф’я Шах ; [малюнкі М. М. Рассошанкі]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2022. – 77, [2] с.
Аб аўтары

Соф’я Мікалаеўна Шах –вядомая беларуская паэтэса і перакладчыца, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. Нарадзілася 29 лістапада 1947 года ў вёсцы Лясец Калінкавіцкага раёна Гомельская вобласці. Дзіцячыя і школьныя гады прайшлі ў г.п. Азарычы таго ж раёна. Скончыла Мазырскі і Мінскі педагагічны інстытуты, працавала настаўнікам у школах Нараўлянскага і Калінкавіцкага раёнаў, лагапедам у школе-інтэрнаце для дзяцей з запаволеным псіхічным развіццём у г.Светлагорск. Друкавалася ў беларускіх часопісах і газетах. Паэтэса жыве і працуе ў г.Светлагорск, шмат выступае перад школьнікамі, яна часты госць у навучальных установах і бібліятэках Гомельскай вобласці. Соф’я Шах – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, з’яўляецца аўтарам больш 20 кніг.
Аб кнізе
Кніга “Дзівосы казачных краін” складаецца з некалькіх вянкоў санетаў. Чытаючы іх, Вы пабываеце “У Краіне фарбаў” і “У Краіне дзікіх жыхароў”, пазнаёміцеся з Жуком і Матыльком, даведаецеся пра з’явы прыроды, прачытаўшы санет “Прыгода ў прыродзе” і адчуеце гукі музычных інструментаў у “Музычнай краіне”.
У кнізе вольна пачуваюць сябе музыка, колеры, кветкі і прырода. У кнізе багата прыкладаў для папаўнення слоўнікавага запасу і развіцця мыслення дзяцей. Адрасавана вучням малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бацькам і настаўнікам.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча 38, корп.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Крупава”.