Праект «Мой горад у сэрцы маім»

  1. Тэрмін правядзення: 2024 год. 
  2. Арганізацыя, якая прадстаўляе праект – філіял «Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка» ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” (г. Ліда, вул. Я. Купалы, 1).
  3. Распрацоўшчык праекта – аддзел бібліятэчнага маркетынгу Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
  4. Абгрунтаванне праекта:

Краязнаўства вучыць любіць не толькі свае родныя мясціны, але вучыць ведам пра іх, прывучае цікавіцца гісторыяй, мастацтвам, літаратурай, павышаць свой культурны ўзровень. У гэтым працэсе асаблівае месца займае бібліятэчнае краязнаўства. Менавіта бібліятэка імкнецца як можна паўней адлюстраваць краязнаўчую літаратуру ў фондзе і давясці яе да кожнага, хто мае ў гэтым патрэбу.
Калектыў філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” праводзіць шырокую асветніцкую работу па вывучэнню гісторыі, культуры, традыцый роднага краю. Дзіцячая бібліятэка імкнецца зацікавіць юных жыхароў гісторыяй Лідчыны, развіць навык бачыць гісторыю вакол сябе, а, значыць, зрабіць хоць невялікі крок на шляху патрыятычнага выхавання новага пакалення.
Праект “Мой горад у сэрцы маім” дапаможа сістэматызаваць краязнаўчую работу дзіцячай бібліятэкі, зрабіць яе больш мэтанакіраванай і якаснай.

5. Мэты праекта:

  • садзейнічанне дзецям і падлеткам у вывучэнні гісторыі горада Ліды і Лідскага раёна сродкамі і магчымасцямі дзіцячай бібліятэкі;
  • даследванне літаратурнай спадчыны праз знаёмства з біяграфіяй і творчасцю пісьменнікаў, паэтаў, мовазнаўцаў роднага краю;
  • правядзенне комплекса інфармацыйна-культурных і адукацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на ўзраджэнне і захаванасць гістарычнай і культурнай спадчыны горада.                                                     
  1. Задачы праекта:
  • стварыць умовы для пашырэння і ўзбагачэння ведаў навучэнцаў пра гістарычную і культурную спадчыну роднага краю і яе ролю ў культуры Беларусі;
  • далучыць дзяцей да пошукавай дзейнасці;
  • ажыццяўляць акцыі па збору і назапашванню краязнаўчых матэрыялаў;
  • выхаванне гістарычнага мышлення, пачуцця патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, прыналежнасці да гісторыі Айчыны;
  • арганізацыя работы ў дапамогу адукацыі, зносін, правядзенню вольнага часу;
  • пашырэнне партнёрскіх сувязяў бібліятэкі з іншымі арганізацыямі і ўстановамі, фарміраванне пазітыўнага іміджу бібліятэкі як адкрытай установы.                                                                                             
  1. Папярэднія вынікі праекта:
  • рост чытацкай аудыторыі і павышэнне чытацкай актыўнасці і кампетэнтнасці па пытаннях краязнаўства;
  • узбагачэнне фонду краязнаўчых дакументаў;
  • прывіццё навыкаў самастойнага пошуку інфармацыі з выкарыстаннем традыцыйных і новых інфармацыйных тэхналогій;
  • пашырэнне і замацаванне ведаў пра гісторыю і культуру роднага краю;
  • выхоўванне пачуцця гордасці за свой горад і за сваю краіну;
  • магчымасць Лідскай гарадской дзіцячай бібліятэцы заняць годнае месца ў інфармацыйнай прасторы па кірунку патрыятычнага выхавання сярод жыхароў Лідскага раёна;
  • творчая самарэалізацыя бібліятэкараў у прафесійнай дзейнасці

8.  Удзельнікі праекта: навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Ліды і Лідскага раёна.                                                                                             

9. Партнёры праекта: ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, ДУА “Лідскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі”, упраўленне адукацыі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, установы агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Лідскага раёна.

 

Пашпарт праекта

План мерапрыемстваў на 2024 год

Цыкл анлайн-гульняў краязнаўчай тэматыкі “Ліда старажытная і сучасная