Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Краснова-Гусачэнка, Т. І. Навагоднія прыгоды Марусі : п’еса-казка ў чатырох частках / Тамара Краснова-Гусачэнка ; [пераклад з рускай Ф. Палачаніна, М. Шабовіча ; мастак В. Калінін]. – Мінск : Звязда, 2023. – 91, [3] с.

Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка – паэтэса, празаік, публіцыст, дзіцячая пісьменніца, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
Нарадзілася 1 красавіка 1948 года ў Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Там жа скончыла сярэднюю школу, пасля Маскоўскі аўтатранспартны тэхнікум, адначасова працавала карэспандэнтам рэдакцыі абласной газеты «Аўтамабіліст».
У 1974 годзе разам з сям’ёй пераехала ў г.Віцебск, працавала карэспандэнтам абласнога радыё і тэлебачання. У 1986 годзе скончыла лагапедычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэт імя М.Танка.

Тамара Краснова-Гусачэнка з’яўляецца аўтарам больш за 27 кніг прозы і паэзіі, 9 з якіх – для дзяцей. Творы аўтара публікуюцца ў шматлікіх літаратурных часопісах, газетах і альманахах. Тамара Іванаўна – пераможца шматлікіх фестываляў і конкурсаў, лаўрэат літаратурных прэмій.
У 2008 годзе Тамары Іванаўне было прысвоена званне «Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі», а ў 2011 годзе – ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны». У 2019 годзе ўдастоена ганаровага звання «Віцябчанін года», ўзнагароджана медалём імя Ф.Скарыны (2007), ордэнам Ф.Скарыны (2018), медалём імя Мусы Джаліля «За мужество в литературе» (2006) і інш.
Пісьменніца з’яўляецца членам праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і Міжнароднага Саюза пісьменніцкіх Саюзаў, старшыней Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з 2005 года.
Тамара Краснова-Гусачэнка – аўтар гімна горада Віцебска.
Аб кнізе
Навагодняя п’еса-казка расказвае пра прыгоды адважнай дзяўчынкі Марусі. Маленькія чытачы даведаюцца пра сілы Святла і Цемры, пра непазбежную перамогу Дабра над Злом, якая магчымая, толькі калі ў цябе смелае, добрае і спагадлівае сэрца. Гэты твор будзе цікавы як дзецям, так і дарослым.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча 38, корп.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая”;
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Гуды”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Крупава”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Тарнова”.











