Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Бялова, В. Ю. Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка :казка / ВольгаБялова ; мастак КсеніяКуранцова. — Мінск :Звязда, 2025. — 37, [1] с.

Аўтар:Вольга Бялова
Мастак: Ксенія Куранцова
Жанр: казка
Выдавецтва: Звязда
Год выдання:2025
Рэкамендацыйны ўзрост:6+
Аб аўтары

Вольга Юр’еўна Бялова – беларуская паэтэса, драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Вольга Бялова нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве. У 2008 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «літаратурная праца (драматургія)». Друкавалася ў газетах і часопісах «Магілёўскія ведамасці», «Літаратура і мастацтва», «Нёман», «Маладосць», у калектыўных зборніках Саюза пісьменнікаў Беларусі «Прыдняпроўе: Магілёўшчына літаратурная». У 2015 годзе выйшла першая кніга Вольгі Бяловай «Шчасце» – зборнік вершаў і п’ес на рускай і беларускай мовах. У 2022 годзе выйшла інтэрв’ю на тэлеканале Беларусь 3 у аўтарскай перадачы Навума Гальперовіча «Суразмоўцы». Вольга Бялова працуе выкладчыцай у Магілёўскім дзяржаўны каледжы мастацтваў і з’яўляецца кіраўніком тэатра «Атмасфера».
Узнагароды
Прызёр Усерасійскага конкурсу «Лапа Азора» у 2016 г.
Прэмія Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне» ў намінацыі «Літаратурная дзейнасць» у 2017 г.
Прэмія аблвыканкама ў сацыяльнай сферы ў намінацыі «Культура і мастацтва» у 2019 г.
Лаўрэат Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва за 2021 год у намінацыі «Тэатральнае, экраннае, цыркавое мастацтва»
Аб кнізе
Гэта казачна-таямнічая гісторыя пачалася з жоўтай фарбачкі, якая прадавалася ў краме для мастакоў. Маленькае жаўцяня стала прычынай неверагоднага клубка падзей, які прывёў звычайных беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак у краіну Гармоніі. А там такое здарылася!..
Лёгкая і цікавая казачная гісторыя, арыентаваная на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, вучыць юных чытачоў дабрыні, узаемадапамозе, шчырасці і веры ў справядлівасць.











