Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца" > Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Дамаронак-Кудраўцава, Т. І. Жоўты Дзьмухавец Перамогі : апавяданні і казкі / Таццяна Дамаронак ; мастак Алена Пышнік. – Мінск : Звязда, 2025. – 77, [2] с.

Аўтар: Таццяна Дамаронак
Мастак: Алена Пышнік
Жанр: апавяданні і казкі
Выдавецтва: Звязда
Год выдання: 2025
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары

Таццяна Іванаўна Дамаронак-Кудраўцава – сучасная беларуская дзіцячая пісьменніца, казачніца і педагог. Аўтар пазнавальных казак, ападанняў і вершаў для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
Таццяна Дамаронак нарадзілася ў Мінску. У дзяцінстве скончыла шэсць гадоў музычнай школы па класе скрыпкі. Але лёс завёў ў тэхнічную ВНУ. Усё працоўнае жыццё працавала ў галіне энергетыкі і праграмавання, ездзіла ў камандзіроўкі на электрастанцыі.
Цяга да творчасці, любоў да музыкі ніколі не пакідала Таццяну Дамаронак. З 2017 года стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 2000 года яна пачала пісаць апавяданні пра сябе, казкі і кароткія апавяданні для дзяцей і дарослых на рускай і беларускай мовах.
Пісьменніца актыўна займаецца папулярызацыяй чытання: многія свае творы яна агучыла і размясціла ў фармаце аўдыёказак. Азнаёміцца з поўным спісам твораў, паслухаць аўдыёверсіі на беларускай мове і прачытаць тэксты можна на асабістым аўтарскім сайце Таццяны Дамаронак https://domarenok-t.narod.ru/

Аб кнізе

Зборнік апавяданняў і казак “Жоўты Дзьмухавец Перамогі” пра легендарную гісторыю Беларусі, пра жыццё ў нашай краіне хлопчыкаў і дзяўчынак.
Займальныя гісторыі прывядуць у знакаміты парк і на вуліцы Мінска, у гасцінныя кватэры жыхароў горада і вёскі, каб распавесці пра сапраўднае сяброўства, любоў да роднага краю, пра павагу яго легендарнай гераічнай гісторыі, пра выхаванне ў сабе добрых якасцяў і звычак, патрыятызму, імкнення верыць у свае сілы і не баяцца жыццёвых нягод.
Перагортваючы старонку за старонкай, чытач даведаецца пра што думаюць, мараць і чым займаюцца героі апавяданняў, пра іх захапленні, добрыя карысныя справы, пра тое, як яны дабіваюцца пастаўленых перад сабой важных мэт, неабходных ім для шчаслівага і плённага жыцця на карысць нашай Радзімы.

Дзе знайсці:
– ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” (вул. Ленінская, 10);
– філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча, 38, к.1);
– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул.Фамічова, 6);
– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);
– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);
– філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);
– філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Гуды”;
– філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Дворышча”;
– філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты”.

Обсуждение закрыто.