Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Дземідовіч, Т.А. Светлая дарога дадому : для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Таццяна Дземідовіч. – Мінск : Беларусь, 2025. – 47, [1] с.

Аўтар: Таццяна Дземідовіч
Жанр: аповесці
Выдавецтва: Беларусь
Год выдання: 2025
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары
Таццяна Дземідовіч – беларуская пісьменіцца,старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Нарадзілася 13 лютага 1979 г. у г.Брэсце. У 2000 годзе закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Працавала ўласным карэспандэнтам інфмармацыйнага агенцтва “Ітэрфакс”, кіраўніком літаратурнага клуба “Літара”. З 1 студзеня 2017 года – старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Аўтар зборніка прозы “Соломенный дом”, кнігі для дзяцей “Эх, Ромашкин”. Друкавалася ў рэспубліканскім перыядычным друку, у калектыўных зборніках і часопісах Расіі, Украіны, Польшчы, Нідэрландаў.
Таццяна Анатольеўна Дземідовіч – лаўрэат літаратурнай прэміі імя У.А.Калесніка (2023) у намінацыі “Дзіцячая літаратура” за кнігу “МармеЛаднае лета”. Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Маладая Беларусь” і міжнароднага конкурсу “Літаратурная Вена” (2012). Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу маладых пісьменнікаў “Слова.DOC” (2009); рэспубліканскіх творчых спаборніцтваў: на прэмію газеты «Звязда», конкурсу, прысвечаным 70-годдзю часопіса “Вожык”, “Мы рождены для вдохновения” (2011), “Экорассказ-2017”.
Па выніках конкурсу “Жывое слово – жывой прыродзе” узнагароджана дыпломам “За ўклад у развіццё сучаснай літаратуры” (2013) ад еўрапейскага кангрэса літаратараў (Прага, Чэхія). Лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў “Семья – всему начало” (2014), “Смех без границ” (2015), “Экофэнтезі-2010”, V Міжнароднага конкурсу празаічных мініяцюр “Колибри-2016”, “Кніга рацэптаў шчасця” (2018), “Корнейчуковская премия” (2019).
Т.А.Дземідовіч удастоена дзяржаўнай узнагароды – медаля Францыска Скарыны (28 чэрвеня 2021).
Аб кнізе
Кароткія апавяданні насычаны падзеямі і сапраўды дзіцячым настроем.
Галоўная гераіня Настасся, любімая ўнучка сваіх дзядулі і бабулі, у захапленні ад неверагодных адкрыццяў свету прыроды. Настасся даведаецца аб тым, чаму злуецца вожык, куды ідзе чарапаха, што прынесла на хвасце сарока і пра другія незвычайныя рэчы вакол яе. Кніга будзе цікавая як зусім малым, так і старэйшым дзецям і іх бацькам.
Яна падорыць хвіліны прыгожага слова і дабра.
Дзе знайсці:
— Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. Ленінская, 10);
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул.Фамічова, 6);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);
— філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты”.











