Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца" > Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Масла, А. С. Лагодны воўк : казка / Алена Масла ; мастакі: Святлана Катлярова, Наталля Нагорская. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2025. – 32 с.

Аўтар: Алена Масла
Мастакі: Святлана Катлярова, Наталля Нагорская
Жанр: казка
Выдавецтва: Адукацыя і выхаванне  
Год выдання: 2025
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары
Алена Масла – беларуская пісьменніца-казачніца, літаратуразнаўца, журналіст, член «Саюза беларускіх пісьменнікаў».
Нарадзілася 14 красавіка 1967 года ў вёсцы Мілашова Віцебскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Друкавацца пачала з 10 гадоў, дэбютавала ў часопісе “Бярозка”, у якім выходзілі і шматлікія яе наступныя публікацыі. Таксама публікавалася ў газеце “Чырвоная змена”. Школу закончыла з залатым медалём.
Алена Масла скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала пераважна ў СМІ для дзяцей – у газеце “Піянер Беларусі” (“Раніца”), рэдактарам аддзела часопіса “Качели”, галоўным рэдактарам газеты “Переходный возраст” і часопіса “Бярозка” (2009-2011). У 2005 г. выйшла яе першая кніга.
У 2006-2009 гадах, пасля 2011-2014 гг. была загадчыкам рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”. З’яўляецца членам рэдкалегіі часопіса “Вясёлка”. Піша казкі для дзяцей і падлеткаў. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

Алена Масла – Лаўрэат літаратурных прэмій ім.Васіля Віткі, “Залаты Купідон”, Міжнароднай прэміі ім.Віталя Біянкі, неаднаразова ўзнагароджвалася прэміяй Беларускай Бібліятэчнай асацыяцыі “Лепшая кніга года”. Член журы літаратурных прэмій ім.Янкі Маўра, прэміі Цёткі. Удзельнік, а таксама адзін з арганізатараў розных акцый у падтрымку чытання.

Аб кнізе
Калі кажуць людзі: “Галодны, як воўк”,– мабыць, успамінаюць таго шэрага небараку, што ў цёмнай пушчы жыве. Пад кашлатай елкай стаіць яго пахілая хатка. А над дзвярамі шыльда прыбіта: “ВОЎК”. І дабаўлена дробненька “…галодны”.
“Лагодны воўк” –не проста казка пра адметнага ваўка, але і гісторыя пра тое, як важна навучыцца размаўляць і слухаць адно аднаго. З гэтага нараджаецца паразуменне і сяброўства, якіх прагне кожны. Казка прызначаецца для сямейнага чытання.
Па казцы “Лагодны воўк” у 2017 годзе на “Беларусьфільме” зняты мультфільм “Лагодны воўк” (рэжысёр Наталля Дарвіна-Хаткевіч).

Дзе знайсці: 
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);
— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул.Карзюка, 15);
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”.

Обсуждение закрыто.