#ДзеньРоднагаСвайго

Філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Супрацоўнікі знаёмяць дзяцяй з беларускімі кнігамі і аўтарамі, размаўляюць па-беларуску, расказваюць пра традыцыі і культуру беларусаў. Так вучні 4-га класа ДУА “СШ №8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова” пазнаёміліся з кнігамі, дзе можна пачытаць пра беларускі арнамент, даведаліся пра значэнне арнаменту, яго элементы і дзе арнамент выкарыстоўваюць.













