Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга лістапада

Кніга лістапада

Філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прапануе кнігі на беларускай мове, якія, безумоўна зацікавяць вас: яны цудоўна ілюстраваны, маюць незвычайную назву і захапляльны змест. Спадзяёмся, што кожная кніга адкрые нешта новае, яркае, цікавае, неспадзяванае.

Мікалаеў, Д. М. Прыгоды дзяўчынкі Алены : [для малодшага школьнага ўзросту] / Дзмітрый Мікалаеў ; [мастак К. Волкава]. – Мінск : Беларусь, 2020. – 140, [3] с. 

Аб кнізе

Аўтар:Мікалаеў Дзмітрый

Год выдання:2020

Выдавецтва:Беларусь

Мова выдання:  беларуская

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб чым кніга?

Гэта новы зборнік апавяданняў пісьменніка Дзмітрыя Мікалаева, аўтара вядомай казкі пра павучка Проню. Усе прыгоды дзяўчынкі Аленкі расказваюцца дасціпла, з гумарам, цікава і для маленькіх чытачоў, і для дарослых.

Знаёмцеся: мяне завуць Алена і я звычайная дзяўчынка. Але мой тата гаворыць, што я не зусім звычайная. Па-першае, я – рыжая. А па-другое – у мяне ёсць мара. Яна ў мяне асаблівая: я вельмі жадаю вынайсці мову жывёл. Каб усе людзі на Зямлі маглі разумець іх.
Мне вельмі падабаецца, калі тата расказвае мне пра сваё дзяцінства альбо расказвае мне на нач сваю казку.
Не верыце?
А вы прачытайце самі.

Вас чакаюць цікавыя апавяданні Алены.

Обсуждение закрыто.