Вы просматриваете: Главная > Безопасность и здоровье ребенка, Наши новости > Пазнавальна-забаўляльная праграма “Горад Нехварэйкін. Хто ў ім жыве?”

Пазнавальна-забаўляльная праграма “Горад Нехварэйкін. Хто ў ім жыве?”

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” на пазнавальна-забаўляльнай праграме “Горад Нехварэйкін. Хто ў ім жыве?” пабывалі выхаванцы ДУА “Спецыяльны сад № 16 г. Ліды”. Рабятам расказалі, што ў городзе Нехварэйкін жывуць людзі, якіх цікавіць здаровы лад жыцця, якія клапацяцца пра сваё здароўе, займаюцца фізкультурай, выбіраюць карысную ежу. І ўсё гэта дапамагае людзям заставацца заўсёды бадзёрым і энергічным. Так, і нашыя маленькія госці з ахвотай прынялі ўдзел у фізхвілінке, паўдзельнічалі ў гульнях “Вітамінкі”, “Карысна ці не?”, у якіх рабяты замацавалі веды аб тым, як берагчы сваё здароўе.

Обсуждение закрыто.