Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Бялова, В. Ю. Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка : казка / Вольга Бялова; мастак Ксенія Куранцова. – Мінск : Звязда, 2025. – 37, [1] с.

Аўтар: Вольга Бялова
Мастак: Ксенія Куранцова
Жанр: казка
Выдавецтва: Звязда
Год выдання: 2025
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары
Вольга Юр’еўна Бялова – беларуская паэтэса, драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вольга Бялова нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве.

У 2008 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “літаратурная праца (драматургія)”.
Друкавалася ў газетах і часопісах “Магілёўскія ведамасці”, “Літаратура і мастацтва”, “Нёман”, “Маладосць”, у калектыўных зборніках Саюза пісьменнікаў Беларусі “Прыдняпроўе: Магілёўшчына літаратурная”.
У 2015 годзе выйшла першая кніга Вольгі Бяловай “Шчасце” – зборнік вершаў і п’ес на рускай і беларускай мовах. У 2022 годзе выйшла інтэрв’ю на тэлеканале Беларусь-3 у аўтарскай перадачы Навума Гальперовіча “Суразмоўцы”.
Вольга Бялова працуе выкладчыцай у Магілёўскім дзяржаўны каледжы мастацтваў і з’яўляецца кіраўніком тэатра “Атмасфера”.
Узнагароды:
- Прызёр Усерасійскага конкурсу “Лапа Азора” ў 2016 г.
- Прэмія Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта “Дасягненне” ў намінацыі “Літаратурная дзейнасць” у 2017 г.
- Прэмія аблвыканкама ў сацыяльнай сферы ў намінацыі “Культура і мастацтва” ў 2019 г.
- Лаўрэат Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва за 2021 год у намінацыі “Тэатральнае, экраннае, цыркавое мастацтва”.
Аб кнізе
Гэта казачна-таямнічая гісторыя пачалася з жоўтай фарбачкі, якая прадавалася ў краме для мастакоў. Маленькае жаўцяня стала прычынай неверагоднага клубка падзей, які прывёў звычайных беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак у краіну Гармоніі.
А там такое здарылася!..
Лёгкая і цікавая казачная гісторыя, арыентаваная на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, вучыць юных чытачоў дабрыні, узаемадапамозе, шчырасці і веры ў справядлівасць.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча, 38, к.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул.Фамічова, 6);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);
— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул.Карзюка, 15);
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Гуды”.











