Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Як да нас кніжка прыйшла?

Як да нас кніжка прыйшла?

4 верасня ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ў рамках Тыдня беларускага пісьменства прайшло падарожжа-экскурс “Як да нас кніжка прыйшла?” Вучні 4“Д” класа ДУА “СШ №8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова” адправіліся ў падарожжа праз час: даведаліся, як людзі захоўвалі і перадавалі веды да вынаходніцтва паперы; якімі былі рукапісныя кнігі і як іх стваралі, даведаліся, як называюцца элементы кнігі. Рабятам расказалі, калі з’явілася друкаванне і якія асобы стаялі на пачатку беларускага кнігадрукавання; расказалі пра Францыска Скарыну – першадрукара беларускай зямлі і пазнаёмілі з кнігай У. Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”. Вучням нагадалі, што кніга – гэта праца многіх людзей, гэта гісторыя і веды, якія дашлі да нас.

Обсуждение закрыто.