Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Давідовіч, С. Ф. Чароўная кніжка : казкі / Сяргей Давідовіч ; малюнкі аўтара. – Мінск : Звязда, 2026. – 99, [3] с.

Аўтар: Сяргей Давідовіч
Мастак: Сяргей Давідовіч
Жанр: казкі
Выдавецтва: Выдавецкі дом “Звязда”
Год выдання: 2026
Рэкамендацыйны ўзрост: 12+
Аб аўтары
Сяргей Фёдаравіч Давідовіч – беларускі паэт, празаік і мастак-жывапісец.

Нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў вёсцы Карпілаўка Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. З юнацкіх гадоў пераехаў у Мінск. Скончыў школу, працаваў у калгасе. Потым набыў спецыяльнасць шафёра і пасля службы ў арміі працаваў шафёрам у УМ-12 у Мінску.
У 1971 годзе Сяргей Давідовіч быў накіраваны працоўным калектывам на службу ў міліцыю. Скончыў у 1982 годзе Мінскую Вышэйшую школу МУС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ 12-га склікання, старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РБ.
Сяргей Фёдаравіч Давідовіч з’яўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года. Аўтар піша вершы паэмы, прозу.
Выдадзены збор твораў Сяргея Давідовіча ў дзевяці тамах, у якія ўвайшлі каля 1600 вершаў, 87 паэм, 70 казак, дзясяткі апавяданняў і аповесцяў, гумарэскі, байкі, літаратурныя замалёўкі і інш. У розныя гады Сяргеем Давідовічам разам з другімі кампазітарамі было напісана шмат песен.
У 2001 годзе на кінастудыі “Беларусьфільм” выйшла поўнаметражная кінакамедыя “Свежына з салютам” па сцэнарыі С.Давідовіча.
У 1995 годзе Сяргей Давідовіч быў прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі, за гэты час правёў каля пяцідзесяці персанальных выставак у Беларусі і па-за межамі краіны. Працуе ў жанры краявіду, рэлігійна-філасофскай, вяскова-побытавай, спартыўна-гумарыстычнай тэматыкі. Асобнае месца ў творчасці Сяргея Давідовіча займае тэма Чарнобыльскай трагедыі.
У 2012 годзе ў г. Лагойску была ўрачыста адкрыта імянная Мастацкая галерэя Сяргея Давідовіча, якая працуе на пастаяннай аснове, у якую мастак перадаў лепшыя свае карціны як дар землякам. Імя Сяргея Давідовіча ўключана ў сусветную 100-томную энцыклапедыю “Мастакі ўсіх часоў і народаў”, выдадзеную ў Мюнхене у 1991 годзе.
Сяргей Фёдаравіч Давідовіч ганаровы грамадзянін г.Лагойска і Мінскай вобласці.
Аб кнізе
Казкі лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Давідовіча вучаць дзяцей і дарослых спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі беражліва і адказна.
Юных чытачоў чакаюць 10 казак пра адносіны паміж сябрамі, пра разуменне бацькоў і дзяцей, пра добрыя ўчынкі і выхаванне пачуццяў адказнасці перад другімі.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча, 38, к.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул.Фамічова, 6);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);
— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул.Карзюка, 15);
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Бердаўка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Гуды”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Дворышча”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Крупава”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Тарнова”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Минойты”.











