Кніга жніўня
Як гэта цудоўна, калі для дзіцячага пісьменніка асноўная ідэя творчасці – паказаць дабрыню і любоў свету, прысутнасць чараўніцтва і казкі ў жыцці людзей, вярнуць дарослым дзіцячы погляд на свет.

Папова, Э. Пра барашку Небарашку : [для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Эльга Папова ; [мастак Эльга Папова]. — Мінск : Беларусь, 2018. — 93, [2] с. : каляр. іл. ; 30 см.
Аб кнізе
Аўтар: Эльга Папова
Мастак: Эльга Папова
Жанр: казкі
Выдавецтва: Беларусь
Год выдання: 2018
Рэкамендацыйны ўзрост: 3 +
Аб аўтары

Нарадзілася 18 чэрвеня 1989 года ў г. Белагорску (Амурская вобласць, Расія). У 1993 годдзе пераехала з сям’ёй у Мінск. З 2012 года жыве на хутары пад Полацкам. Прафесійнай мастацкай адукацыі Эльга Папова не мае, аднак малюе з самага дзяцінства. Асноўны від дзейнасці – выяўленчае мастацтва і рамесніцтва. З 2012 года актыўна прымае ўдзел у розных тэматычных фестывалях, праектах і выставах. Эльга супрацоўнічае з выдавецтвамі. Так, выдавецтвам «Колас» быў выпушчаны каляндар на 2015 год з рэпрадукцыямі яе карцін і кніга «Волшебство – оно повсюду» з ілюстрацыямі і аўтарскімі вершамі; выдавецтва «Монлитэра» рыхтуе электронную версію кнігі «Сказки босоногой души».
Аб чым кніга?
Усе авечкі як авечкі, і толькі Небарашка ўвесь час трапляе ў розныя гісторыі! Хлопчык Генка і баранчыка Нябарашка вырашаюць дапамагчы Вясёлцы, якую скрала Туча.

Заблукаць у лесе? Лёгка! Пасябраваць з ваўком? А чаму не?! Адправіцца з лета ў зіму і пазнаёміцца з эскімосамі?!


Для герояў гэтай кнігі няма нічога немагчымага! Ды і, нарэшце, хто акрамя іх выратуе вясёлку ад шэрай мядзведзіцы Хмары?!

Перагарні старонку і пачні ўсе гэтыя прыгоды разам з Небарашкай і яе сябрамі!
