Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Завочнае падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю”

Завочнае падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю”

8 красавіка ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Крынічка” ДУА “Яслі-сад № 18 г. Ліды” адправіліся ў завочнае падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю”. А дапамог ім у падарожжы – Ляснік. Ён расказаў рабятам аб тым, што ў Лідскім краі існуе Дакудаўскі заказнік, сапраўдны аазіс сярод тарфянікаў, дзіўны свет, куды практычна не ступае нага чалавека. Дзеці даведаліся пра прадстаўнікоў фауны, якія жывуць у заказніку і знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Шэры журавель, чорны бусел, Вялікі бугай, чаглок – гэтыя птушкі балот Беларусі знайшлі тут свой дом. Падчас мерапрыемства дзеці прымалі ўдзел у гульнях “Лекавыя расліны”, “Экалагічныя страшылкі”, адказвалі на пытанні віктарыны “Скарбы радзімы”.

Обсуждение закрыто.