Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга сакавіка

Кніга сакавіка

Думаецца, шмат хто з юных беларускіх чытачоў ужо даўно ведае і любіць незвычайнага персанажа кніг Алеся Карлюкевіча — Шубуршуна. Гэта адважны падарожнік, створаны фантазіяй пісьменніка, які пераадольвае шматлікія цяжкасці, што ўзнікаюць падчас яго незвычайнай вандроўкі па беларускіх рэках. Шубуршун не толькі смелы і мужны, але і цікаўны, дасціпны, назіральны, мудры. Хочацца, каб і дзеці, чытаючы казкі пра гэтага героя, набывалі, выхоўвалі ў сабе такія важныя якасці. 

Карлюкевіч, А. Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў : казачная аповесць / Алесь Карлюкевіч ; [мастак М. Каратаева]. – Мінск : Звязда, 2016. – 164, [3] с.

Аб кнізе

Аўтар: Алесь Карлюкевіч

Мастак: Марыя Каратаева

Жанр: казачная повесць

Выдавецтва: Звязда

Год выдання: 2016

Аб аўтары

Алесь (Аляксандр) Мікалаевіч Карлюкевіч з’яўляецца беларускім краязнаўцам, літаратуразнаўцам, журналістам, дзяржаўным дзеячам. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза журналістаў Беларусі.

У шматграннай творчасці Алеся Карлюкевіча ёсць адметная грань — напісанне казак. Аўтар кніг для дзяцей «Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету» (2014), «Як васількі на сваю крыўду забыліся» (2015), «Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў» (2016), «Шубуршун и его друзья» (2017) і інш.

У 2016 г. на рэспубліканскім форуме “Кніга = Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання” Алесь Карлюкевіч атрымаў наступнае пытанне: “Якой вы бачыце будучыню дзіцячай кнігі?”. Ён адказаў коратка і ёміста: “Мне хацелася б, каб дзіцячая кніга мела сацыяльны адрас, была сацыяльна значнай. І ў сувязі з гэтым мне яшчэ хацелася б, каб дзіцячая кніга была не менш разумнай, чым сацыяльныя сеткі, у якіх сядзяць нашы дзеці, але пры гэтым, каб у ёй заставалася размова пра дабрыню, справядлівасць, адносіны з бацькамі, пра ўсе астатнія рэчы, звязаныя з духоўнасцю і маральнасцю».

Аб кнізе

«Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў” – гэта кніга, якая апавядае пра незвычайнага персанажа, які не можа не палюбіцца чытачу.

Ён прыцягвае сваёй дабрынёй, смеласцю, знаходлівасцю. Разам з ім вы адправіцеся ў захапляльнае падарожжа, напоўненае прыгодамі, хваляваннямі, а таксама сустрэчамі з іншымі персанажамі. І з кожным з іх Шубуршун стараецца пасябраваць, а некаторым нават прыходзіць на дапамогу.

Многія веды, якімі валодае Шубуршун, могуць спатрэбіцца і вам, дарагія чытачы!


http://zviazda.by/be/news/20170119/1484806830-pra-smelaga-padarozhnika-i-adkryvalnika-shuburshuna

Обсуждение закрыто.