Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала”

Літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў літаратурны дыялог “Я – беларус і я шчаслівы, што мову маці мне дала”, удзельнікамі якого сталі выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Ліды”. “Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ… І мы абавязаны – валодаць роднай мовай, шанаваць яе, не цурацца роднага слова” – з такімі словамі звярнуліся да рабят бібліятэкары. Дзеці, у сваю чаргу, ласкавымі словамі называлі нашу мову, паслухалі вершы пра Радзіму, беларусаў, мову, пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, паказалі сябе знаўцамі беларускіх загадак і паспрабавалі стаць перакладчыкамі.

Обсуждение закрыто.