Кніга красавіка
Беларусь – краіна з вялікай колькасцю прыродных выдатных мясцін. Адны толькі нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі чаго варты! Калі паглядзець на нашу зямлю з вышыні птушынага палёту, то можна убачыць, як сярод прыгожых старых лясоў, нібы чароўныя люстэркі, зіхацяць сотні вялікіх і малых азёр Браслаўскія, Лясныя, Блакітныя азёры і самае вялікае беларускае возера Нарач. Мы прапануем вам разгадаць некаторыя таямніцы прыроды і адчуць яе хараство і непаўторнасць.

Дамаронак, Т. І. Маша і яе чароўны лес : казачная аповесць / Таццяна Дамаронак ; [мастак Г. Польняк]. – Мінск : Беларусь, 2021. – 183 с.
Аб кнізе
Аўтар: Т. Дамаронак
Мастак: Г. Польняк
Жанр: казачная повесць
Выдавецтва: Беларусь
Год выдання: 2021
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары

Таццяна Дамаронак нарадзілася і пражывае ў Мінску. Па прафесіі інжынер-энергетык, прымала ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні АСК ТП на электрастанцыях. З 2000 года займаецца літаратурнай творчасцю, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Шмат казак агучыла сама і выклала на Youtube.
Частка 5.2. Таццяна Дамаронак.
Аб чым кніга?

Гэта казачная аповесць пра жыццё сучаснай дзяўчынкі ў чароўным лесе, пра яе цікавыя сустрэчы са звярамі, птушкамі і нават з раслінамі. Машын лес любяць і берагуць казачныя Феі: Вясна, Лета, Восень, Зіма. Яны знаёмыя не толькі з раслінамі і жывёламі гэтага лесу, таксама ведаюць яго гаспадыню Машу, хаця сама дзяўчынка не здагадваецца пра гэта.
Маша – дачка лесніка. Яна жыве ў хатцы, пабудаванай пасярод дрымучага лесу. У гэтым лесе схавалася невялікае возера. За лесам – вёска, дзе жывуць бабуля і школьныя сябры дзяўчынкі. Маша любіць прыроду, яна ўважліва назірае за зменамі, якія адбываюцца на працягу года ў яе родным лясным царстве. Зіма змяняецца Вясной, Вясна – Летам, Лета – Восенню, і ўслед за гэтым змяняецца жыццё ў лесе.

Колькі такіх запаведных месцаў у нашай Беларусі, не злічыць! Гэта і Бярэзінскі запаведнік, і Белавежская пушча, і Прыпяцкія лясы і балоты, і Налібоцкая пушча. Калі паглядзець на нашу зямлю з вышыні птушынага палёту, то можна ўбачыць, як у прыгожых старых лясах нібы чароўныя люстэркі зіхацяць сотні вялікіх і маленькіх азёр, сярод іх Браслаўскія, Лясныя, Блакітныя азёры і самае вялікае беларускае возера Нарач.
У кожным з такіх дзіўных па прыгажосці лясоў можа жыць дзяўчынка, пра якую пойдзе гаворка ў гэтай аповесці. Так давайце пажывём яе жыццём і палюбуемся на прыгажосць беларускай прыроды.
