Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Свята падзякі чытачам “Дзякуй Вам, за тое, што Вы ў нас ёсць!”

Свята падзякі чытачам “Дзякуй Вам, за тое, што Вы ў нас ёсць!”

“Чалавек, які любіць і ўмее чытаць, шчаслівы чалавек. Ён акружаны мноствам разумных, добрых і верных сяброў. Сябры – гэта кнігі. Кнігі сустракаюць нас у раннім дзяцінстве і суправаджаюць нас усё жыццё”. Гэтыя словы К.Г. Паўстоўскага паслужылі эпіграфам свята падзякі чытачам “Дзякуй Вам, за тое, што вы ў нас ёсць!”, які адбыўся 29 снежня ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”.
Гэта свята самых, самых: тых, хто часта наведвае бібліятэку, шмат чытае, прымае актыўны ўдзел у яе жыцці. Таму напярэдадні навагодніх святаў, супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі актыўных чытачоў, каб павіншаваць з надыходзячым Новым годам, сказаць словы падзякі, уручыць граматы, сувеніры і салодкія падарункі.
Гоман Кацярына, Банцэвіч Аляксандра, Пыж’янаў Марк – верныя і адданыя чытачы філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”, Кавальскія Мілена, Міраслаў і Мацвей – дружная сям’я, якая таксама актыўна чытае і часта прыходзіць у бібліятэку – атрымалі граматы ў намінацыі “Чытач года-2021”. Касцючэнка Канстанцін, Тамашэвіч Яўген і Тамашэвіч Аляксей сталі лепшымі ў конкурсе малюнкаў “Горад дзяцінства”.

Павіншаваць лепшых чытачоў, падарыць ім навагодні настрой і свае святочныя песні прыйшлі вучаніцы музычнай школы – Александрына Раманоўская з песняй “Не спыняй марыць” і Варвара Заварына з песняй “Ялінцы не холадна зімой”. А каб сустрэча была незабыўнай, хлопцы і дзяўчынкі адправіліся ў навагодняе казачнае падарожжа разам са Снегавіком, які падрыхтаваў для іх цікавыя і вясёлыя зімовыя заданні і конкурсы.
Дзіцячыя ўсмешкі і радасць, дружалюбная атмасфера, цяпло дзіцячых сэрцаў сталі лепшымі сябрамі чароўнага пераднавагодняга свята!

Обсуждение закрыто.