Фестываль кнiгi i друку “Зоркi Лiдскiх небасхiлаў” у Лiдзе!

15 верасня 2021 года дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” ладзіла лiтаратурнае свята – фестываль кнiгi i друку “Зоркi Лiдскiх небасхiлаў”.
У гэты вераснёўскі дзень наведвальнікаў чакала насычаная творчая праграма: літаратурна-гістарычная імпрэза з удзелам мясцовых літаратараў, краязнаўцаў, прадстаўнікоў рэдакцый газет і часопісаў, тыпаграфіі, Лідскага райвыканкама, духавенства, творчых калектываў Лідчыны.
Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” падрыхтавалі для гасцей свята дзіцячую гульнявую зону. Дзеці звярталіся да кніжнай выставы “Час чытаць!”, адказвалі на пытанні літаратурных і краязнаўчых віктарын, з азартам складалі пазлы, прымалі ўдзел у забаўках. А таксама любы жадаючы мог зрабіць непаўторную фатаграфію на фоне пано з кніжных старонак.







