Вы просматриваете: Главная > Наши новости > 15 лістапада

15 лістапада

Фальклорнае падарожжа “Бабулін куфэрак”

15 лістапада юныя наведвальнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” здзейснілі падарожжа па бібліятэцы ў пошуках “бабулінага куфэрка”, пра які яны даведаліся з пісьма, “падкінутага” у бібліятэку. З пісьма дзеці даведаліся, што гэты куфэрак захоўвае ў сябе старыя рэчы, якія распавядаюць пра гісторыю роднага краю, пра побыт, адзенне, ежу, заняткі дзядуль і бабуль. Але каб знайсці стары куфэрак, трэба было пераадолець шмат перашкод: разгадаць загадкі, па зачытаных урыўках назваць казку, злажыць з пазлаў фотаздымкі дзядулі і бабулі.

rbt
rbt

Обсуждение закрыто.