Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Хадасевіч-Лісавая, К. С. Сакрэты аднаго каралеўства : казка / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак І. Марозава]. – Мінск : Беларусь, 2025. – 55 с. – (Гісторыі Кніжнай Феі).

Аўтар: Кацярына Хадасевіч-Лісавая
Мастак: Іна Марозава
Жанр: казка
Выдавецтва: Беларусь
Год выдання: 2025
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары
Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая – беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдакцыйных калегій часопісаў “Вясёлка”, “Бярозка”, “Маладосць”.
Нарадзілася 24 красавіка 1979 г. у вёсцы Ждановічы (Мінскі раён). Скончыла Ждановіцкую сярэднюю школу, потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка.
Жыве ў а/г Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.
Аднойчы пісьменніца атрымала ў падарунак ад чытача чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, і з таго часу пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.
Першыя творы пісьменніцы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе “Першацвет”. Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны Станіславаўны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты. Друкавалася ў часопісах “Вясёлка”, “Бярозка”, “Качели”, “Маладосць”, “Нёман”, “Родная прырода”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Мінская праўда”, “Настаўніцкая газета”, “Прысталічча” і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.
Аб кнізе
Персанажы кнігі – не людзі, не жывёлы, не расліны…
Гэта казачная гісторыя пра загадкавых істот, якія фарсяць у вытанчаных капелюшах, жывуць у сваім асобным каралеўстве і віруюць у эпіцэнтры прыдворных падзей. Хто ж гэты высакародны, арыстакратычны, шляхетны народ? Завітайце ў таямнічае каралеўства, пазнаёмцеся з яго жыхарамі і даведайцеся, якія падзеі не на жарт узрушылі іх…
А яшчэ маленькіх чытачоў чакае цікавая Вандроўка па Грыбным Каралеўстве.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча 38, корп.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);
— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул.Карзюка, 15);
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Гуды”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Крупава”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Тарнова”.











