Краязнаўчае падарожжа “Усё, што бачу, сэрцу міла…”

Філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” рэалізуе краязнаўчы праект “Мой горад у сэрцы маім”, у рамках якога прайшло краязнаўчае падарожжа “Усё, што бачу, сэрцу міла…”. Выхаванцам прышкольнага лагера ДУА “СШ № 8 г. Ліды імя В.Ф.Казакова” расказалі цікавыя гістарычныя звесткі пра з’яўленне нашага горада. Дзеці завочна пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі і культурнымі месцамі нашай Ліды, удзельнічалі ў пазнавальных віктарынах і выконвалі краязнаўчыя заданні.













