Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца" > Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Зізюк, М. Шчасце маленькага камінара : казка / Міхась Зізюк. – Гомель : Барк, 2023. – 91 с.

Міхась Міхайлавіч Зізюк – беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1967 г. у вёсцы Лучыцы Гомельскай вобласці. Скончыў Лучыцкую сярэднюю школу і Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1993 годзе вярнуўся на Беларусь. Працаваў у раённым аддзеле ўнутраных спраў, скончыў Акадэмію МУС РБ і атрымаў кваліфікацыю юрыста.
Жыве і працуе ў Наваградку.

Першае апавяданне – “Цяпло яе сэрца”, змешчана ў газеце “Звязда”. Міхась Міхайлавіч – аўтар некалькіх кніг для дарослых і кніг для дзяцей, друкуецца ў розных газетах і часопісах. Лаўрэат конкурсу апавяданняў газеты “Звязда” ў 2008 і 2011 гадах. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2013 года. Піша пераважна на беларускай мове.

“Любіце кнігу, чытайце кнігу! Кожная кніга – гэта свой непаўторны свет, свой непаўторны пах прыгод і асаблівая атмасфера. Кніга дапаможа вам у жыцці, дапаможа стаць сапраўдным чалавекам з вялікай літары,” – з такім цудоўным пажаданнем звяртаецца Міхась Міхайлавіч Зізюк да сваіх маленькіх чытачоў.

Аб кнізе

У даўнія часы, калі не было яшчэ ні машын, ні электрычнасці, жыў-быў на свеце маленькі камінар. Хто ж гэта такі – спытаецеся вы? Так-так, бадай, і не кожны сучаснік адкажа на гэтае пытанне. У нашы дні ўвогуле мала хто ведае пра камінараў, пра тое што быў у людзей такі род заняткаў… А без камінараў раней было ніяк не абысціся. У той час у гарадах і вёсках людзі праводзілі доўгія зімовыя вечары, грэліся, гатавалі ежу з дапамогай утульных, рознага памеру печак, грубак, камінаў, таму пра камінараў ведалі ўсе. А як жа без іх? З маленькім камінарам Ігнасікам і чым ён займаўся, вы даведаецеся, прачытаўшы казку… 

Дзе знайсці:

— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча 38, корп.1);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул.Фамічова, 6);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);

— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул.Карзюка, 15);

— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка”;

— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”.

Обсуждение закрыто.