Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства

Да Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшлі мерапрыемсты для вучняў 3-х класаў ДУА “СШ № 8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова”. На гістарычным эксурсе “Вытокі беларускага пісьменства і кнігадрукавання” вучням расказалі пра гісторыю ўзнікнення свята беларускага пісьменства. Дзеці даведаліся аб тым, якімі былі кнігі раней, як яны друкаваліся, паўдзельнічалі ў конкурсе “Беларускае слова”.

На уроке-знаёмстве “Вялікія і славутыя асветнікі зямлі беларускай” школьнікі даведаліся пра знакамітых людзей Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускага пісьменства, мовы і літаратуры на нашай роднай зямлі, такімі як Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Якуб Колас, Янка Купала і іншымі. Вучняў пазнаёмілі з кнігамі пра асветнікаў Беларусі, прачыталі вершы пра іх і паказалі шрыфт Францыска Скарыны.

Обсуждение закрыто.