Краязнаўчая мазаіка “Мой край – часцінка Беларусі”

У рамках праекта “Мой горад у сэрцы маім” у філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла краязнаўчая мазаіка “Мой край – часцінка Беларусі”. Вучні ДУА “СШ №4 г.Ліды” выконваючы краязнаўчыя заданні “Знайдзі горад на карце”, “Гістарычныя даты”, “Пазл-карцінка”, “Помнікі Ліды” і “Лідская прамысловасць”, даведаліся аб гісторыі роднага края, паразважалі, што для іх значыць малая радзіма, як трэба адносіца да яе, а таксама, чым багат і слаўны наш горад.


