Інфармацыйна-краязнаўчы ўрок “Мой край і я: чым больш пазнаю, тым больш берагу”




У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” да Сусветнага дня інфармацыі, прайшоў інфармацыйна-краязнаўчы ўрок “Мой край і я: чым больш пазнаю, тым больш берагу”. З вучнямі 3-га “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ліды” размаўлялі на тэму адносін да сваёй малой Радзімы, што трэба рабіць, каб яна развівалася, як адносіцца і зберагчы тое, што ўжо маем. Дзеці пачулі шмат новай інфармацыі пра горад Ліда і з задавальненнем выканалі краязнаўча-інтэрактыўныя заданні.