Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Пярун, Г.С. Лясныя свавольнікі : аповесць, апавяданні / Галіна Пярун. – Гомель : Барк, 2023. – 131 с.

Аўтар: Галіна Пярун
Жанр: аповесць, апавяданні
Выдавецтва: Барк
Год выдання: 2023
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары
Пярун Галіна Сяргееўна нарадзілася ў горадзе Заслаўі, Мінскай вобласці. Дзіцячыя гады прайшлі ў Бярэзінскім раёне. Цяпер жыве ў Магілёве.
Свой першы верш напісала ў першым класе, а ў адзінаццаць гадоў цэлую фантастычную аповесць пра марсіяніна.
Галіна Пярун ўсе раманы пісала ў галаве, а не на паперы, але з нараджэннем трэцяга дзіцяці нешта адбылося ў душы і па начах зноў загрукалі пальцы па клавіятуры. Так, у 2013 годзе выйшаў першы раман “Прости”, які стаў фіналістам на Міжнародным Германскім літаратурным конкурсе “Лепшая кніга года”. Будучы медыкам па адукацыі, Галіна Сяргееўна, вырашыла набыць яшчэ адну прафесію і паступіла ў педагагічны ўніверсітэт на дашкольны факультэт, абараніла дыплом на выдатна і з тых часоў захапілася дзіцячай літаратурай.
Пярун Галіна Сяргееўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аб кнізе
Вас чакае сустрэча з хамяком, які жыве ў маленькім цацачным доміку, набівае шчокі смачнасцямі, спіць увесь дзень, а ў начы ад нуды грызе газеты. У яго жыцці нічога цікавага не адбываецца.
Што можа здарыцца, калі далей сваёй клеткі не маеш магчымасці выйсці? І вось, у адну з самых цёмных начэй, з’яўляецца той, хто прымушае паверыць у свае сілы. Ён стане лепшым сябрам хамяка, навучыць шукаць чароўныя кветкі і загадваць жаданні, парыць ў паднябессі, будаваць плыты і змагацца з сарокай. Вось яно жыццё па за межамі кватэры, што ні крок, то здарэнне і небяспека. Пра гэта вы прачытаеце ў аповесці “Як Хомка да Мыша ў госці хадзіў”.
А яшчэ ў кнізе “Лясныя свавольнікі”, вы пазнаёміцеся з цікавымі, пазнавальнымі гісторыямі з жыцця звяроў. Невялічкія апавяданні раскажуць ці лёгка жывецца бабрам зімой, чым частуецца лось у восеньскім садзе, чаму сумна маленькаму лісяняці і што рабіць, калі ў лесе гуляюць мядзведзі.
Кніга адрасуецца чатачам малодшага і сярэдняга ўзростаў.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча 38, корп.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул. Фамічова, 6);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая”;
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Крупава”.