Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Кажура, В. В. Маленькая азбука вялікай краіны : [для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Віктар Кажура ; мастак Вікторыя Марус. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 35, [1] с.

Аўтар: Віктар Кажура
Мастак: Вікторыя Марус
Жанр: казкі
Выдавецтва: Пачатковая школа
Год выдання: 2019
Рэкамендацыйны ўзрост: 3+
Аб аўтары
Кажура Віктар Віктаравіч – нарадзіўся 1 ліпеня 1959 года ў в. Краўчонкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Карпавіцкую сярэднюю школу, ў 1980 г. – філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага па спецыяльнасці
“Беларуская мова і літаратура”.

Віктар Віктаравіч Кажура працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Вілейская гімназія №2. Мае кваліфікацыйную катэгорыю “настаўнік-метадыст” і вучоную ступень “магістр адукацыі”.
Член рэдакцыйнай рады часопіса “Роднае слова”.
Першыя літаратурныя творы былі надрукаваны на старонках Вілейскай раённай газеты “Шлях перамогі”. На сённяшні дзень пісьменнікам выдадзена 21 кніга.
В. Кажура – Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі “Дзіцячая і падлеткавая літаратура”. Узнагароджаны Граматамі Мінскага абласнога аддзялення СПБ, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Член Рады Мінскага абласнога аддзялення СПБ.
Асобныя творы пісьменніка ўключаны ў школьную праграму для вучняў 1-2 класаў, а таксама для пазакласнага чытання ў 4 класе.
Віктар Кажура з’яўляецца пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Вілейскага раёна – 2017”. Тройчы (у 2008, 2014 і 2021 гадах) прызнаваўся пераможцам індывідуальнага спаборніцтва сярод працаўнікоў народнай гаспадаркі раёна за званне “Лепшы па прафесіі” ў намінацыі “Лепшы працаўнік установы адукацыі”.
Працоўныя дасягненні адзначаны шматлікімі граматамі і дыпломамі. У 2008 годзе Віктар Кажура стаў лаўрэатам прэміі Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асобы ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў.
Аб кнізе
Мы жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая горда называецца Беларусь. Яна ў нас адна – самая родная, самая блізкая і самая незвычайная. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі, а яшчэ – гасціннасцю. І, канешне ж, мовай: мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.
Кніга з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта адлюстроўвае факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну.
Адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту – маленькім беларусам і беларусачкам.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул. Фамічова, 6);
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Крупава”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Тарнова”.