Урок патрыятычнага выхавання “Беларусь і Я – краіна адзінства”




Да Дня народнага адзінства ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” дзеці пабывалі на ўроке патрыятычнага выхавання “Беларусь і Я – краіна адзінства”. Прысутныя даведаліся, што значыць слова “адзінства”, паслухалі павучальную прытчу аб згодзе і склалі “ланцужок сяброўства”. Рабятам расказалі пра сімвалы Беларусі, пазнаёмілі з картай нашай краіны, прадэманстравалі відэаролік пра разнастайны свет беларускай прыроды.