Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Урок-падарожжа “Моцная і незалежная мая краіна Беларусь”

Урок-падарожжа “Моцная і незалежная мая краіна Беларусь”

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў урок-падарожжа “Моцная і незалежная мая краіна Беларусь”. Выхаванцы прышкольнага лагера ДУА “СШ №15 г.Ліды” адправіліся ў завочнае падарожжа па мясцінам нашай роднай Беларусі. Рабятам нагадалі пра афіцыйныя сімвалы дзяржавы і расказалі, чаму менавіта 3 ліпеня для нас – гэта значная дата. Дзеці напісалі на васільках пажаданні для роднай краіны і прынялі ўдзел ў віктарыне “Мой край”.

Обсуждение закрыто.