Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Гапееў, В.М. Сонечная паляна : казка / Валеры Гапееў ; мастак М.Міцкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 66, [3] с.

Аўтар: Валеры Гапееў
Мастак: Марыя Міцкевіч
Жанр: казка
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Год выдання: 2013
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары і кнізе
Валерый Мікалаевіч Гапееў – беларускі пісьменнік, журналіст.
Нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў в.Восава (Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць). Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым – у Мінскім электратэхнікуме сувязі па спецыяльнасці “радыёсувязь і радыёвяшчанне”. Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі. Пасля працаваў на “Інтэграле”.
У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у г.Івацэвічы, працаваў на заводзе. Тым жа часам пачаў пісаць прозу. Працаваў у раённай газеце пазаштатным карэспандэнтам. У 1995 годзе запрошаны на працу карэспандэнтам у “Газету Уладзіміра Кудзінава”. У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету “Івацэвіцкі веснік”.
Прызнанне пісьменніка:
2011 год — Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі “Дзіцячая літаратура” (за кнігу “Пастка на рыцара”).
2016 год — Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў”, “Залаты апостраф”.
2017 год — Лаўрэат “Брэсцкай мядовай літаратурнай прэміі”.
2018 год — Лаўрэат Прэміі Цёткі ў намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў”.
2022 год — ІІІ месца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу “Жэнька, каралева мышак” – “за стварэнне дзіцячага свету, поўнага дарослай мудрасці”.
Аб кнізе
Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну. Маленькія героі перажывуць шмат прыгодаў, адшукаюць многа розных палян, быццам і сонечных… Але ўсё адно яны вернуцца на сваю родную паляну, і стане яна самай сонечнай ва ўсім свеце.
Чаму вернуцца Вожык і Заяц і ад чаго сонца заззяе над іх родным домам, вы даведаецеся ў гэтай казцы.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” (вул. Міцкевіча 38, корп.1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул. Фамічова, 6);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульв. Князя Гедыміна, 5);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка в.Мінойты”.