Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца" > Кнiга красавiка

Кнiга красавiка

Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Багдановіч, Л. У. Казка ― у жыцці падказка : [казкі] / Лёля Багдановіч ; [мастак Г. Іванова]. — Мінск : Звязда, 2023. — 85, [2] c.

Аўтар: Лёля Багдановіч

Мастак: Галіна Іванова

Жанр: казкі

Выдавецтва: Звязда

Год выдання: 2023

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары і кнізе

Лёля Уладзіміраўна Багдановіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзілася 2 студзеня 1949 г. у вёсцы Градзянка Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыла Маладзечанскі палітэхнікум. Працавала ў лабараторыі Асіповіцкага камбіната хлебапрадуктаў і ў лабараторыі Асіповіцкага завода аўтаагрэгатаў.

Пісаць па-сапраўднаму пачала ў сталым узросце.

Узнагароджана граматай за дзіцячыя вершы (2009), дыпломам лаўрэата Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Семья – Единение – Отечество”.

Старшыня барысаўскага літаб’яднання “Натхненне”. Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі “Дзіцячая і падлеткавая літаратура” (2017). Піша песні на вершы. Жыве ў г.Барысаў.

У зборніку “Казка – у жыцці падказка” прадстаўлены казкі, якія вучаць дабрыні, дасціпнасці, сумленню, высакародству. Рэкамендавана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Маленькія чытачы пазнаёмяцца з казкамі пра “Дні тыдня”, даведаюцца пра мудрыя запаветы духоўнай спадчыны, а некаторыя казкі дакажуць, што казкі без праўды не бываюць.

Казкі не толькі цікавыя і глыбокія па змесце, але і з прывабным афармленнем: прыгожыя ілюстрацыі чакаюць Вас на кніжных старонках.

Дзе знайсці:

— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Міцкевіча 38, корп.1);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул. Фамічова, 6);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульв. Князя Гедыміна, 5);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул. Прытыцкага, 12);

— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул. Фурманава, 17);

— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул. Карзюка, 4);

— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;

— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка”.

Обсуждение закрыто.