“Гісторыю горада пагартаю”
У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла гістарычная вандроўка “Гісторыю горада пагартаю” для вучняў 2-х класаў ДУА “СШ № 6 г. Ліды імя Н.Б. Куканенка”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй нашага горада, завочна пагулялі па старажытных вуліцах Ліды, адправіліся за сцены Лідскага замка, паўдзельнічалі ў гульні “Старажытная і сучасная Ліда”.





