Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Обзоры детских книг > Кнiга сакавiка

Кнiга сакавiка

Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы

Аракчэева, А.Б. Фанечка. Мандарынавая гісторыя : [казка / Аксана Аракчэева ; [малюнкі аўтара]]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2021. – 31 с.

Аўтар і мастак: Аксана Аракчэева

Жанр: казка

Выдавецтва: Адукацыя і выхаванне

Год выдання: 2021

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары і кнізе

Аксана Аракчэева – беларускі мастак, педагог. Член Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат прэміі Васіля Віткі, дыпламант ЮНЕСКА, куратар чэшскай GalerieKaras.

Нарадзілася ў Мінску ў 1963 годзе ў сям’і вядомага беларускага мастака і выкладчыка жывапісу Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.

З дзяцінства малявала пейзажы, нацюрморты і партрэты. Вучылася ў ізастудыях, мастацкай школе, мастацкай вучэльні. Пасля заканчэння графічнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў працавала ў розных выдавецтвах, стварала ілюстрацыі да кніг. Аксана Аракчэева з’яўляецца адным з вядомых у Беларусі ілюстратарам кніг для дзяцей.

Узнагароджана дыпломам за мастацкае афармленне выдання “Мастак кнігі” на Міжнародным фестывалі “Зялёная хваля”.

Кніга “Фанечка. Мандарынавая гісторыя” з’яўляецца першай кнігай, якую напісала Аксана Аракчэева пра сапраўдную сабачку Фанечку, які рос і сталеў разам з яе сынам. 

У казцы цікаўны сабака Фанечка шукае дрэва, на якім растуць мандарыны, змагаецца за чысціню навакольнага асяроддзя i распавядае, як прыгатаваць рыбную поліўку. Фанечка раскажа, за што любіць зіму і вясну і як адпачывае летам. Казка абавязкова зацікавіць маленькіх чытачоў сваёй шчырасцю і адкрытасцю.

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Дзе знайсці:

— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);

— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул. Карзюка, 4);

— філіял “Далекская сельская бібліятэка-клуб”;

— філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Бердаўка”.

Обсуждение закрыто.