Кніга студзеня
Як добра мы ведаем гісторыю і культуру роднага краю, яго традыцыі, асаблівасці жывёльнага і расліннага свету, геаграфічныя адметнасці? Адказ на ўсе пытанні можна атрымаць з кнігі месяца, якую прадстаўляе філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” – “Мая зямля ад “А” да “Я””.

Мая зямля ад “А” да “Я” : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / [аўтары тэксту: К.С. Півавар, Г.А. Арцямёнак]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. – 154, [1] с. – (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).
Аб кнізе
Аўтары тэксту: К. Пiвавар, Г. Арцямёнак
Выдавецтва: Звязда
Год выдання: 2021
Серыя: Беларуская дзіцячая энцыклапедыя
Рэкамендацыйны ўзрост: 12+
Аб чым кніга?

У выданні сабраны звесткі пра многія з’явы культурнай і гістарычнай спадчны краіны. Для зручнасці артыкулы аб’яднаны ў асобныя раздзелы: “Культурная і гістарычная спадчына”, “Памятаем і ганарымся” (раздзел прысвечаны гераічнаму змаганню беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны), “Народныя традыцыі”, “Свет прыроды”. Кніга знаёміць з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі, народнымі традыцыямі краіны. Распавядаецца пра прыродныя і архітэктурныя дзівосы Беларусі, рэкі і азёры, гісторыка-культурныя рэгіёны.

Выданне адрасуецца настаўнікам, вучням, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй, культурай. Яно будзе карысным для сямейнага чытання, для падрыхтоўкі дамашняй работы, паведамленняў па розных тэмах на ўроках і пазакласных занятках.
