Вы просматриваете: Главная > Город девчонок, Наши новости, Обзоры детских книг > Кнігі для падлеткаў пра каханне

Кнігі для падлеткаў пра каханне

Напрыканцы кастрычніка, калі ў паветры ўжо адчуваецца гаркавы прысмак восені, самы час наталіць смагу па нязбыўных марах чытаннем твораў пра такое чаканае і такое немагчымае каханне…

Мы прапануем вашай увазе спіс цікавых кніг пра каханне для падлеткаў беларускіх аўтараў, якія варта пачытаць як хлопчыкам, так і дзяўчынкам, якія знаходзяцца на шляху сталення.

Хвалей, Я. I. Прынцэса тусоўкі : аповесці / Яўген Хвалей.Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2012. 366 с. (Школьная бiблiятэка).

У аповесці «Прынцэса тусоўкі» ўзняты сур’ёзныя праблемы сучаснай рэчаіснасці, найперш школьнай моладзі. Раскрываецца тэма так званых тусовак, школьнай наркаманіі і таксікаманіі. Адна з гераінь твора праходзіць якраз такі шлях, які заканчваецца не толькі яе асабістым падзеннем, але і драмай для аднакласнікаў. Аповесць атрымала Пасведчанне чытацкіх сімпатый па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга». Новая аповесць «Анжэла з Былькаў» – у нейкай ступені працяг папярэдняй. У ёй раскрыта тэма абітурыентаў 90-х, паказана, як можа паламацца жыццё юнага чалавека за месяц здачы ўступных экзаменаў.

Бадак, А. Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца : аповесць / Алесь Бадак. Мінск : Беларуская Эцыклапедыя, 2014. 39 с. (Кніжная паліца школьніка).

Аповесць Алеся Бадака “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня.

Гапееў, В. Урокі першага кахання : аповесці / В. Гапееў ; маст. В.А. Макаранка. 2-е выд. М. : ЛiМ, 2011. 192 с. (Пераходны ўзрост).

Як падлеткам па-новаму ацаніць свае адносіны з бацькамі і аднагодкамі, а дарослым безапеляцыйную пазіцыю «Мы не таму на вас крычым, што думаем пра вас дрэнна. Нам проста страшна ад уяўлення, што тое дрэннае можа з вамі здарыцца» перавесці ў шчырую размову з падлеткам падкажа аповесць «Усё выдатна, або Урок бяспечнага кахання». Як у рэальнасці знайсці шлях да самастойнасці, а віртуалу наладзіць зносіны з жывымі людзьмі параіць аповесць «Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці». Як, прайшоўшы скрозь страты і расчараванні, пазбавіцца ад комплексаў і навучыцца больш чуйна ставіцца да людзей падкажа гісторыя Каці, гераіні аповесці «Першая боль, або доказ закона прыгажосці»… У цэнтры кнігі ― сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, этычныя праблемы і пытанні росту.

Першае каханне : апавяданні і аповесці / [укладанне Аксаны Спрынчан]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2016.
479 с.(Пазакласснае чытанне).

Першае каханне, сяброўства і прыгоды, праблемы і іх пераадоленне ў творах Уладзіміра Аляхновіча, Міколы Гамолкі, Міхася Зарэмбы, Міхася Лынькова, Івана Навуменкі і Кузьмы Чорнага нікога не пакінуць абыякавымі.

Саламаха, У.П. Там, дзе самота і радасці…: аповесці/ Уладзімір Саламаха. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 240 с. — (Пераходны ўзрост).

Героі дзвюх аповесцей Уладзіміра Саламахі – старшакласнікі, якія ўжо на парозе вялікага самастойнага жыцця: зараджаецца першае каханне, з’яўляюцца сумленні, ці так яны робяць у сваім жыцці, як трэба, чаму рэчаіснасць такая жорсткая і несправядлівая і як захаваць сваю годнасць у тых нялёгкіх сітуацыях , у якія трапляюць. Наперадзе у кожнага – свая дарога, але як на ёй не схібіць, каб застацца самім сабой?

Обсуждение закрыто.