Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга кастрычніка

Кніга кастрычніка

Новыя гаджэты, Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі
сучасныя падлеткі паглынуты віртуальным светам… І тым не менш, аб чыстым светлым каханні марыць кожная юная лэдзі, ды і юнакі паступова пачынаюць прымяраць на сябе статус кіраўніка сям’і. Дык чаму б не прапанаваць ім прачытаць займальную кнігу, якая, напэўна, не пакіне абыякавым юнага чытача.

Бутэвіч, А. І. Расстайны пах асоту : аповесць і апавяданні / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 135 с. – (Кніжная паліца школьніка).

Аб кнізе

Аўтар: Анатоль Бутэвіч

Жанр: аповесць і апавяданні

Выдавецтва:  Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

Год выдання: 2021

Серыя: Кніжная паліца школьніка

Рэкамендацыйны ўзрост: 16+

Аб аўтары

Выдатна сказаў знакаміты рускі паэт Мікалай Някрасаў: «Паэтам можаш ты не быць, але грамадзянінам быць абавязаны!» Хоць, думаецца, яшчэ лепш, калі гэтыя дзве якасці ў творчым чалавеку спалучаны. Як, напрыклад, у Анатоля Бутэвіча. Ён не толькі празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, але і беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. У свой час працаваў мiнiстрам культуры i друку. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе.  У творчым багажы лiтаратара — дзясяткi кнiг. 

Аб чым кніга?

Кніга беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча ўключае творы, прысвечаныя каханню – гэтаму загадкаваму і магічнаму пачуццю, часам неспасцігальнаму, як і сам сэнс жыцця. Распавядаючы пра першую закаханасць падлеткаў, пра ўзаемаадносіны ў школе і ў час адпачынку, першы танец, першы пацалунак, першае ліставанне, аўтар уздымае складаныя пытанні, якія застаюцца важнымі для чалавека на ўсё жыццё.

Кніга прызначана для вучняў старэйшых класаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай прозай.

Змест:
Інстынкт, або Прысак кахання і жарства пакут (аповесць у пісьмах)
Знаёмства ля сіняга мора (апавяданне)
Ойча наш (апавяданне)
Сланечнікава закаханасць (апавяданне)
У кожнага свае баяры, або Спатканне з котлішчам майго маленства
(апавяданне)
Я буду помніць цябе (апавяданне)
Я чую музыку (апавяданне)

Обсуждение закрыто.