Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга верасня

Кніга верасня

Стэльмах , А. А. Супоўніца Міла : казка / Алена Стэльмах ; [мастак К. Першына]. — Мінск : Звязда, 2022. — 61, [2] с.

Аб кнізе

Аўтар: Алена Стэльмах

Мастак: Кацярына Першына

Жанр: казка

Выдавецтва: Звязда

Год выдання: 2022

Рэкамендацыйны ўзрост: 6-12

Аб аўтары

Стэльмах Алена Анатольеўна нарадзілася 20 ліпеня 1965 года ў в. Навасады Дзяржынскага раёна. Закончыла факультэт журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага універсітэта, Акадэмію кіравання пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала галоўным рэдактарам раённай газеты “Узвышша” (г. Дзяржынск), галоўным рэдактарам “Белоруской лесной газеты”, намеснікам дырэктара ВД “Звязда”. Цяпер – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў. Член журы Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі”, Нацыянальнага літаратурнага конкурса.

Аўтар кніг для дзяцей “Дуб і крумкач”, “У гасцях у Францыска Скарыны”, “Вялікае прадстаўленне для Сонечкі”, “Павучок Славік”, “Супоўніца Міла”. Аўтар кнігі краязнаўства “Навасады: Дзяржынскі раён” і публіцыстычнага зборніка “Слова за словам”. Суаўтар і ўкладальнік серыі кніг “Зачараваны Беларуссю”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма”, “Землякі”. Творы перакладзены на некаторыя мовы краін СНД, польскую, французскую, славацкую.

Аб чым кніга?

Галоўная задумка кнiгi – не толькi расказаць цiкавую гiсторыю, але i паказаць пераемнасць пакаленняў, сутнасць беларускiх заняткаў, падкрэслiць каштоўнасць дабрынi i справядлiвасцi.

Казка “Супоўніца Міла” – добрая, сардэчная казка пра непрыкметныя на першы погляд рэчы, якіх багата вакол нас. Многія з іх з цягам часу становяцца для чалавека найвялікшай каштоўнасцю. Пацвярджэннем таму гісторыя чароўнай супоўніцы Мілы, мара якой – хутчэй з паліцы крамы трапіць на стол, каб яднаць вакол сябе ўсю сям’ю.

У кнізе шмат пазнавальнага пра гісторыю ганчарнай справы – спрадвечны занятак беларусаў. Ім захоплены не толькі Майстар Марцін, яго юныя сябры, але і дасціпны кот Апалон.

— Праз супоўнiцу паказваю беларускую гiсторыю. Яе вырабiў таленавiты ганчар Марцiн. А пераняў ён гэтую навуку ад свайго дзеда. Калi Марцiн быў маленькiм, аднагодкi дражнiлiся i абзывалi яго «гаршкаляпiлам». Тады дзед паклiкаў дзяцей да сябе i паказаў iм, што можа атрымацца з «нязграбнай» глiны, кожнаму змайстраваў па свiстульцы. З таго часу сябры больш не абзывалiся на Марцiна, а хлопчык зразумеў, якой карыснай справай займаецца дзед, — раскрывае сюжэт Алена Стэльмах.

Мастак Кацярына Першына намалявала прывабныя iлюстрацыi пра герояў кнiгi, яны зачароўваюць. Глiняныя рэчы, дзецi, Супоўнiца, мама з Эмiлькай, Марцiн з дзедам, усмешлiвы камячок глiны, Апалон — шмат малюнкаў у добрай, сардэчнай казцы.

Обсуждение закрыто.