ДЗЯКУЕМ!
Атрыманне кніг у дар – гэта заўсёды свята! І, вядома, самае прыемнае, калі бібліятэка атрымлівае кнігі ў дар ад вядомага дзіцячага пісьменніка з асабістым подпісам.
Жанна Віктараўна Міус (Усцінава) падарыла юным чытачам лідскіх бібліятэк свае творы: “Казачныя ночы Барвулі”, “На пытанне ёсць… паданне”, “Первоапрельский суп”.

Адну з кніг дзіцячая пісьменніца падпісала: “Хай ляціць маё шчырае слова над прыўкрасай лясных краявідаў прывітаннечкам ад Магілёва ўсім аматарам кнігі з Ліды. Хай нясе маё ўзнёслае слова на крыле захапленне і гонар светам казак гаёва-хваёвых у ваш слаўны, прыгожы горад”.
Героі гэтых твораў будуць чакаць сваіх сяброў-чытачоў!


Мы выказваем вялікую падзяку Жанне Віктараўне за ўвагу да маленькіх чытачоў лідскіх бібліятэк! Жадаем Вам невычэрпнай энергіі, натхнення і новых творчых здзяйсненняў!

Падрабязней пазнаёміцца з творчасцю Жанны Віктараўны можна на інфармацыйным рэсурсе бібліятэкі – «Сучасныя пісьменнікі – дзецям».
Выпуск 14: https://www.youtube.com/watch?v=LdLB9t-wtFI&list=PLlROCoSHf3YNbueItl2V02nCc0j6c_lhe&index=4