Кніга чэрвеня
Незвычайная падача матэрыялу ў кнізе «На пытанне ёсць… паданне» мусіць задаволіць густ нават самага дасведчанага сучаснага чытача!

Міус, Ж. В. На пытанне ёсць… паданне : легенды і паданні / Жанна Міус ; [мастак С. Стахоўская]. – Мінск : Беларусь, 2022. – 87 с.
Аб кнізе
Аўтар: Жанна Міус
Іллюстрацыі: С. Стахоўская
Жанр: легенды і паданні
Выдавецтва: Беларусь
Год выдання: 2022
Рэкамендацыйны ўзрост: 12+
Аб аўтары

Жанна Міус – магілёўская дзіцячая пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Аўтар зборнікаў паэзіі «Лунный чай», «Iнтанацыя», «Мае медуніды»; прозы «Медвежья принцесса»; кніг для дзяцей «Странные детки» і «Первоапрельский суп».
У 2019 годзе Жанна Міус стала адным з пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая», арганізаваным Выдавецкім домам «Звязда», часопісам «Маладосць» і Першым нацыянальным каналам беларускага радыё.
Разам з магілёўскімі аўтарамі Жанна Міус годна прадстаўляе вобласць на розных абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Пісьменніца праводзіць вялікую работу па ідэалагічным выхаванні дзяцей і моладзі.
Больш пра аўтара можна даведацца ў 14 выпуску анлайн-праекта «Сучасныя пісьменнікі — дзецям»:
Аб чым кніга?
У кнізе сабраны цікавыя легенды і паданні з розных мясцін Беларусі, што засталіся нам ад прадзедаў як каштоўны скарб. Аўтар надаў ім вершаваную форму, дакладна захаваўшы арыгінальны сюжэт кожнага старога аповеду.


У кнізе Вас чакаюць…


