Вы просматриваете: Главная > Наши новости > “Капітан дзіцячых падарожжаў”

“Капітан дзіцячых падарожжаў”

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” на літаратурнай сустрэчы “Капітан дзіцячых падарожжаў”, прымеркаванай да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Маўра, вучні 5 “Г” класа ДУА “СШ № 6 г. Ліды імя М.Б. Куканенкі” пазнаёміліся з біяграфіяй Янкі Маўра і творчым шляхам пісьменніка.

Даведаліся, што Янка Маўр быў настаўнікам гісторыі і геаграфіі і ніколі не выязджаў за мяжу СССР. Але між тым, яго творы пра далёкія краіны – Інданезію, Кітай, Новую Гвінею – так вабілі і вабяць чытачоў. Маўр апісваў прыроду, жывёльны і раслінны свет, знешні выгляд, звычкі, лад жыцця мясцовых жыхароў тых далекіх краін, і дзеці любяць яго за гэтыя цудоўныя творы, якія адкрываюць цэлы свет нязнанага, невядомага.

Обсуждение закрыто.