Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга сакавіка

Кніга сакавіка

Кнігі Уладзіміра Ліпскага – гэта адлюстраванне яго шматгранных пошукаў галоўнай сутнасці Краіны, якая называецца Дзяцінства.

Ліпскі, У. С. Закаханы трэцякласнік : аповесці-казкі / Уладзімір Ліпскі ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 163, [4] с.  

Аб кнізе

Аўтар: Уладзімір Ліпскі

Мастак: Аксана Аракчэева

Жанр: аповесці-казкі

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Год выдання: 2019

Рэкамендацыйны ўзрост: 6+

Аб аўтары

Уладзімір Ліпскі – пісьменнік, чыя творчасць адзначана званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём і ордэнам Францыска Скарыны. Лаўрэат розных літаратурных прэмій Беларусі і Расіі. Болей як 40 гадоў працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”.

Уладзімір Сцяпанавіч – гэта чалавек, якому не ўсё роўна, якія маральныя, духоўныя прыярытэты застануцца галоўнымі ў наступных пакаленняў хлопчыкаў і дзяўчынак.

Аб кнізе

Аповесці-казкі «Закаханы трэцякласнік» і «Дабрадзей для ўсіх дзяцей» дапамогуць юным чытачам спазнаць чароўны свет жыцця, а ў ім – няпростыя чалавечыя пачуцці і свае абавязкі перад мамай, татам, Радзімай.

Аповесці-казкі «Закаханы трэцякласнік» і «Дабрадзей для ўсіх дзяцей» дапамогуць юным чытачам спазнаць чароўны свет жыцця, а ў ім – няпростыя чалавечыя пачуцці і свае абавязкі перад мамай, татам, Радзімай.

Казкі на розныя жыццёвыя тэмы, але аб’яднаныя агульнай мэтай – узбагаціць душу чытача любоўю, дабрынёй, прагай да адкрыццяў, прыгажосці і разумення ўсёй красы зямнога раю.

У 2020 годзе кніга «Закаханы трэцякласнік» – намінант на Прэмію Тёткі (“Лепшая кніга для дзяцей і падлеткаў”)

Вясёлыя вершыкі з кнігі:

Обсуждение закрыто.