Кніга лютага
Аўтар кнігі “Бліскучая краіна” шчыра верыць у востры розум і душэўную чуйнасць сучаснага чалавека 7 – 12-гадовага ўзросту. А таму смела выпраўляе чытача ў небяспечныя падарожжы па трох узроўнях відэагульні-пасткі.

Пшонік, Г. Б. Бліскучая краіна : казкі / Галіна Пшонік ; [ілюстрацыі М. Лазарчук]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. – 135 с.
Аб кнізе
Аўтар: Галіна Пшонік
Іллюстрацыі: Марыя Лазарчук
Жанр: казкі
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Год выдання: 2021
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары

Галіна Барысаўна Пшонік
– журналіст, пісьменнік, літаратурны рэдактар, выдатнік друку.
Многім педагогам, дзецям і іх бацькам Галіна Барысаўна вядома як аўтар цікавых казак і казачных гісторый. І казкі гэтыя – не простыя, забаўляльныя, а педагагічна-тэрапеўтычныя.
“Я ніколі не сустракала неразумнага дзіцяці. Бо і ўпартасць, і капрызлівасць, і нават агрэсіўнасць малога – зусім не вынік недахопу розуму, а імкненне растлумачыць сябе свету і паўплываць на гэты непадатлівы свет”
Аб кнізе
Размову з дзецьмі, што выраслі на камп’ютарных гульнях, слушна пачынаць з той жа камп’ютарнай гульні: менавіта там адбываецца дзеянне казачнай аповесці Галіны Пшонік «Бліскучая краіна». Відэагульню падарыў на дзень нараджэння Ганцы яе тата. Мог бы знайсці і больш карысны падарунак… Бо гульня настолькі захапіла Ганку, што тая перастала звяртаць увагу на свайго малодшага брата Міхася. Перагляд каштоўнасцяў адбыўся, калі брат і сястра трапілі ўнутр гульні — ход даўно адпрацаваны і папулярны, асабліва ў сусветным кінематографе. У віртуальным свеце ёсць гульцы, якія ніколі не дапамогуць сапернікам, а ёсць тыя, хто і ў азарце спаборніцтва застаюцца чалавечнымі… Сярод апошніх — малы Міхась, які і дапамагае сястры адмовіцца ад Бліскучай краіны: прыгожай, але халоднай і штучнай.

Як вы, шаноўныя хлапчукі і дзяўчынкі, наконт таго, каб не проста пагуляць у відэагульню, а зазірнуть у яе асабіста, гэта значыць – з адваротнага боку камп’ютарнага экрана? А пазнаёміцца з магчымасцямі чароўнага шарыка, што дапамагае намацваць жаданні, пра якія вы самі і не здагадваліся? А даведацца, як вырошчваюцца “крышталікі радасці”? А пабываць на дзіўнай выспе забаў? Не супраць? Тады разгортвайце і чытайце кніжку “Бліскучая краіна”.
