Вы просматриваете: Главная > Наши новости > Экскурсія па бібліятэцы

Экскурсія па бібліятэцы

Выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №17 г.Ліды” наведалі філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” каб  пазнаёміцца з бібліятэкай і адправіцца ў падарожжа па краіне беларускіх казак. Казка суправаджае нас з самага маленства, вучыць верыць у цуд. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з казкамі “Курачка-рабушка” і дапамаглі бабуле і дзядуле сабраць раскіданыя яйкі. А паслухаўшы казку “Як курачка пеўніка ратавала”, дзеці ўспомнілі ветлівыя словы, паўдзельнічалі ў гульнях “Хвост каровы”, “Сена”, “Жыхары леса”.

Обсуждение закрыто.