Кніга студзеня 2023
А вы ведаеце, як здзяйсняюцца мары? Гродзенская дзіцячая пісьменніца Вікторыя Карась аб гэтым ведае вельмі добра! У 2022 годзе яна стала адным з пераможцаў у Рэспубліканскім літаратурным стартапе ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе галоўным прызам стала публікацыя кнігі. Так, на свет з’явіўся «Домік добрай казкі».

Карась, В. В. Домік добрай казкі : чароўныя гісторыі для дзяцей і дарослых дзяцей / Вікторыя Карась ; [мастак Т. Філіповіч]. – Мінск : Звязда, 2022. – 68, [2] с.
Аб кнізе
Аўтар: Вікторыя Карась
Мастак: Таццяна Філіповіч
Жанр: гісторыі для дзяцей
Выдавецтва: Выдавецкі дом “Звязда”
Год выдання: 2022
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары

Вікторыя Карась – прафесійны журналіст. Вучылася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Пасля заканчэння кафедры журналістыкі з 2008 года паспяхова працавала карэспандэнтам на тэлеканале «Гродна Плюс». Сёння ёй 34 гады, і яна – мама двух хлопчыкаў і дзяўчынкі. Менавіта дзеці падчас дэкрэтнага водпуску падштурхнулі Вікторыю ўзяцца за пяро і напісаць для іх свае ўласныя казкі на беларускай мове.

Аб чым кніга?
Пяць чароўных гісторый для дзяцей і дарослых дзяцей, ветліва чакаюць, каб, як цёпленькай коўдрай, укрыць чытачоў сапраўдным чараўніцтвам. Няхай цуд жыве ў кожным сэрцы!
Для дзяцей гэта кніга – сапраўднае шчасце, напоўненае морам прыгод.
У дзівосным “Доміку добрай казкі” жывуць шчырасць і дабрыня, захапленне і надзея, сяброўства і шчасце, – цёпла і ўтульна, як у матуліных абдымках.
Змест
І мама калісьці была хуліганкай
Бліскаўка і дзьмухавец
Дзе жывуць цукеркі
Куфэрак дзіўных гісторый
Не сумуй, фартэпіяна!