Вы просматриваете: Главная > Проект "Книга месяца", Наши новости, Обзоры детских книг > Кніга мая

Кніга мая

На экскурсію па горадзе, якога ўжо няма, запрашае Вас кніга краязнаўцы Леаніда Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе». Давайце разам з аўтарам пагартаем старонкі кнігі, адправімся пагуляць па гораду і паслухаем, што могуць расказаць даўнейшыя будынкі.

Лаўрэш, Л.Л. Шпацыры па старой Лідзе / Лаўрэш Л.Л. – Гродна: «ЮрСаПрынт», 2020. – 342 с.

Аб аўтары

Леанід Лявонцьевіч Ла́ўрэш  — беларускі пісьменнік і краязнавец.
Сфера навуковых інтарэсаў Л. Лаўрэша — краязнаўства і гісторыя прыродазнаўчых навук на Беларусі. Навуковая зацікаўленасць гісторыяй Лідчыны тычыцца шырокага часавага дыяпазону — ад першабытнасці да часоў Заходняй Беларусі (1921—1939). Асобна цікавіцца еўрапейскімі падзеямі канца XIV — пачатку XV ст., якія закранулі Лідчыну. Аўтар 10 кніг і больш за 250 артыкулаў.
Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў Павет.

Аб кнізе

Аўтар: Леанід Лаўрэш

Катэгорыя: Гісторыя; Турыстыка

Выдавецтва:  ЮрСаПрын

Год выдання: 2020

Пра што кніга?

Як і ўсе беларускія гарады, Ліда мае сваю працяглую і слаўную гісторыю. У кнізе праз лёс лідскіх вуліц, будынкаў і жыхароў горада, расказваецца гісторыя старажытнага горада Ліда. Кніга напісана як серыя вандровак па старой Лідзе. Карыстаючыся ёю і пададзенымі каардынатамі, можна самастойна вывучаць гісторыю гэтага старога павятовага цэнтра Беларусі. Кніга будзе цікавай жыхарам Лідчыны, экскурсаводам і гасцям горада а таксама ўсім чытачам, якія неабыякавыя да беларускай мінуўшчыны.

«Шпацыры па старой Лідзе» – гэта не проста падручнік па гісторыі, а цэлая інтэрактыўная энцыклапедыя. У кнізе шмат QR-кодаў, якія можна адсканаваць і адправіцца ў віртуальную экскурсію па горадзе.

«Шпацыры па старой Лідзе» — гэта менавіта шпацыры, іначай і не назавеш. Вось вы стаіце на вуліцы Грунвальдскай, усе такія сучасныя ў сваім ХХІ стагоддзі, — і раптам ужо не Грунвальдская пад нагамі, а Замкавая, і стагоддзе не тое, і вы на парозе гімназіі, дзе выкладаецца фізіка па навейшай методзе, або каля фабрыкі, дзе вырабляецца гума для брычак…

Обсуждение закрыто.